website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Віншаваньне Бацькоў Адправіць на e-mail
Sunday, 27 June 2010
20 чэрвеня ў грамадзкай залі Царквы Сьвятой Жыровіцкай Іконы Божай Маці ў Хайлэнд Парку віншавалі прадстаўнікоў моцнай паловы беларускай грамады са сьвятам Дня Бацькоў (Father`s Day), якое адзначаецца ў Злучаных Штатах.

У арганізацыі сьвточнага мерапрыемства прынялі ўдзел і сябры Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі .

Праз месяц пасьля таго, як у Амэрыцы адзначаўся Дзень Маці, у той жа беларускай царкве, што і месяц назад, шчырымі словамі падзякі і пажаданьнямі у цёплай сяброўскай атмасфэры адзначалі і нашых быцькоў.

Прадстаўнікі беларускай і ўкраінскай грамады прачыталі вершы, прысьвечаныя нашым бацькам: руплівым і заботлівым, суровым, але любячым, сур'ёзным, але і з пачуцьцём гумару, працавітым і ўмеючым адпачываць ды забоціцца аб сваіх сем'ях.

І ў каго толькі нарадзілася дзіця, і бацькі з досьведам гадаваньня сыноў і дачок, і бацькі "у квадраце" - хто гадаваў ужо і сыноў сваіх дзяцей, і бацькі "у кубе" - прадзеды - адзначылі гэты дзень у беларуска-украінскай сяброўскай кампаніі.



Вершы, напісаныя самімі прысутнымі і іх дзецьмі, безумоўна, запомніліся больш за ўсё: пачуцьці, выказаныя і адлюстраваныя ў іх паэтычнай форме, знаёмыя і блізкія кожнаму, хто знаходзіўся ў гэты дзень у беларускай царкве ў штаце Нью-Джэрсі.

Са сьвятам Вас, Бацькі! Здароўя Вам і ўсяго найлепшага Вашым сем'ям, родным і блізкім, зьдзяйсьненьня Вашых мараў і плянаў!

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!