website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Запрашэньне на 29-ю Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амэрыкі Адправіць на e-mail
Sunday, 22 August 2010
4-5 верасьня ў Нью-Брасўіку адбудзецца традыцыйная 29-я Сустрэча Беларусаў ЗША і Канады.

Дарагія Сябры-Беларусы!

На пачатак верасьня сёлета прыпадае традыцыйная імпрэза беларускай грамады Амэрыкі - 29-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі.

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) і ягоныя аддзелы з Нью Ёрку і Нью Джэрзі супольна арганізуюць гэты форум беларусіх сілаў 4 і 5 верасьня сёлета ў Нью Брансўіку, штат Нью Джэрзі, зусім недалёка ад Нью Ёрку.

Калі ласка, падтрымайце сваім удзелам традыцыю, якой ужо болей за 50 гадоў!

Падчас 28-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Кліўлэндзе

Вас чакаюць сустрэчы з землякамі, забавы і танцы, мастацкія выставы, банкет і канцэрт ды прыемны час сярод беларускіх людзей.

Нягледзячы на цяжкія часы і супрацьдзеяньне, беларусы Нью Ёрку і Нью Джэрзі арганізуюць 29-ю Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амэрыкі і зробяць усё, каб яна пасьпяхова адбылася і пакінула прыемныя ўспаміны.

 Гатэль HYATT REGENCY, дзе будзе ладзіцца Сустрэча, знаходзіцца па адрэсе: 2 Albany Street, New Brunswick, NJ, 08903. Па замаўлнне гатэлю па зьніжаных коштах для імпрэзаў тэлефануйце ў Hyatt Regency па нумары 732-873-1234.

Даезд да месца сьвяткаваньня зь Нью-Ёрку аўтобусам з NY-NJ Port Authotity Bus Terminal (8 ave. & 41 street, New York, NY 10001) да гораду New Brunswick, прыпынак "Hyatt Regency". Час у дарозе - 50 хвілін.

Таксама да Нью-Брансўіка можна даехаць ад Penn Station, што знаходзіцца ў мідтаўне Манхэтана ў Нью-Ёрку. Кошт квітка на цягнік да Нью-Брансўіка (канцавая станцыя - Трэнтан), які ходзіць некалькі разоў у гадзіну, - 13 даляраў (дзеці і ветэраны - $5,75). Час у дарозе - ад 45 хвілін да гадзіны.

Хто едзе з боку Філядэльфіі, можна скарыстацца тым жа цягніком, толькі які ідзе ўжо ў бок Нью-Ёрку з Трэнтана. Прыпынак - Нью-Брансўік.

І ад прыпынка аўтобуса, і ад чыгуначнай станцыі ў Нью-Брансўіку - да гатэля, дзе ладзіцца мерапрыемства, ня больш за 10 хвілін пешшу.

Праграма 29-й Сустрэчы у Нью-Брансўіку:

СУБОТА, 4 ВЕРАСЬНЯ

АДКРЫЦЬЦЁ СУСТРЭЧЫ І КАНФЭРЭНЦЫЯ
- “Роля эміграцыі ў змаганьні за вольную Беларусь”, 11:00 раніцы
- Буфэт для ўдзельнікаў, 12:00 апаўдні

Квіткі па замове: $45 дарослым  $35 студэнтам.
Квіткі пры дзьвярах: $55 дарослым $45 студэнтам.
- БАЛЬ 29-Й СУСТРЭЧЫ, 8:00 вечара
Музыка — выступ народнай сьпявачкі Беларусі Валянціны Пархоменкі, Алеся і Вольгі Казак.
Квіткі па замове: $55 дарослым, $45 студэнтам.
Квіткі пры дзьвярах: $65 дарослым, $55 студэнтам.                      

НЯДЗЕЛЯ, 5 ВЕРАСЬНЯ
 
- Сьвятое Набажэнства, 10:00 раніцы ў Царкве Сьв. Божае Маці Жыровіцкае, Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, па адэсе 9 River Road, Highland Park, NJ.

- БАНКЕТ І КАНЦЭРТ, 1:00 папаўдні
Квіткі па замове: $55 дарослым, $45 студэнтам.
Квіткі пры дзьвярах: $65 дарослым, $55 студэнтам.

Падчас Сустрэчы акрамя канцэрту беларускіх выканаўцаў адбудзецца выстава беларускіх мастакоў, падрыхтаваная Беларускім Музэем у Нью-Ёрку.

Чэкі за ўдзел у мерапрыемстве выпісваць на Belarusan American Association і дасылаць на імя Mr. I. Grishkevich на адрэсу 262 White Brich Rd., Edison, NJ, 08837.

За дадатковай інфармацыяй, зьвязанай з 29-й Сустрэчай Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, заходзьце на сайт Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА - http://baza-belarus.org/ ці зьвяртайцеся па тэлефонах са сваімі пытаньнямі да арганізатараў Сустрэчы Юркі Азаркі 732-560-8610 і Віталя Зайкі 718 296-1458.

Выкарыстайце такую цудоўную і рэдкую магчымасьць сустрэцца з беларусамі Амэрыкі! Будзем вельмі рады бачыць Вас і жадаем прыемнага адпачынку сярод землякоў!

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!