|
Гарачым летам 2006 года пуціскі рэжым знаходзіцца на вяршыні свайго віртуальнага трыумфу. Абаронена не толькі расейская, але і міравая палітычная прастора. Нібыта нашкодзіўшыя вучні, схіляюць шыі лідэры міравых краінаў ды выслухваюць зьдзеклівыя вымовы дрэздэнскага маёра.
Амбасадар Ізраіля, акружаны ісламскімі фанатыкамі, што да зубоў узброеныя расейскай зброяй, публічна дзякуе Маскве за ўзважанаю й збалансаваную пазыцыю. Фанатыкі, што пагражаюць сьцерці Ізраіль зь зямлі, дзякуюць за тое ж самае. Былыя чачэнскія мяцежнікі прысягаюць на вернасьць і моляць застацца на пажыцьцёвае цараваньне. Натурыстыя нафтавыя кошты паслухмяна паўзуць угару на славу Вялікай Энэргетычнай Краіне. Наш добры расейскі народ, як вялікі калектыўны хлопчык Мікіта, якога проста хочацца паціскать, млее ў салодкай прастрацыі ад безупынных тэлевізыйных бусек - "Рабі з намі што хочаш, Васпане!" Дык калі ўсё так цудоўна, чаму тады так неспакойна там уверсе? Адкуль усе гэтыя чуткі, уцечкі й кантруцечкі пра датэрміновыя выбары, адстаўкі, арышты? Чаму раптам зрываецца з ланцугу генпракурор, тры дні запар пагражае ўсёй вярхушцы карамі егіпецкімі, затым цёмнай ноччу звальняецца, тыдзень яго абліваюць брудам па ўсіх дзяржаўных тэлеканалах як саўдзельніка рабаўнікоў і забойцаў з "Трох кітоў" і нарэшце незаплямлены ён уваскрэсае з гэтых нечыстотаў у ва ўсім сваім праваслаўным зьзяньні? У адрозьненьне ад 1999 года ў рэжыма сёньня няма праблемаў з падданнымі. Тады ельцынская "сямья" змагалася літаральна не на жыцьцё, а на сьмерць з саперніцкім кланам, што пагражаў ей "лёсам больш жахлівым, чым у сям’і Чаушеску". Тады вытанчаныя тэхналёгіі працы з электаратам былі зразумелыя й апраўданыя. Датэрміновая адстаўка Барыса Ельцына дапамагла выбраць невядомага спадкаемцу на верхавіне па-мастацку змадэляванай патрыятычнай хвалі вайсковага посьпеху. Але чаму сёньня так шмат не толькі ўскосных, а ужо й прамых адзнакаў таго, што рыхтуюцца экзатычныя сцэнары датэрміновых думскіх і/ці прэзыдэнцкіх выбараў? Бо сёньня піпл схопіць усё, нават пацешнага цара-неданоска. Проблемы ў рэжыма не з народам. Праблемы ў режима з самым сабой. І не персанальныя (сечын-уечын), а метадалягічныя й экзыстэнцыяльныя, непазьбежныя для рэжымаў гэткага кшталту. Праблема 2008 года - гэта праблема мэтапраграмаваньня, праблема дурной бесконцасьці, якую спрабавалі вырашыць Рассэл і Ўайтхэд у «Principia Mathematica”, да якой зьвярталіся Эшэр у выяўленчым мастацтве й Бах у музыцы. Праблема, у разважаньні над якой наддзіраўся й канчаткава звар’яцеў мозг вядомага будаўніка адміністрацыйнай вертыкалі Леніна. Апошні дайшоўшы да нас радок пралетарскага правадыра, што працаваў над артыкулам "Як нам рэарганізаваць Рабкрын?", стала разгубленае пытаньне: "А хто жа будзе кантраляваць кантралёраў?.." Калі ўсё вакол зачышчана, хто жа будзе абараняць чысьцільшчыкаў? У таталітарнай сыстэме праблема вырашаецца, ці прынамсі адсоўваецца па часе, пажыцьцёвай нязьменасьцю альфа-самца. У квазытаталітарнай сыстэме, якая па тых ці іншых прычынах вымушаная гуляць у кіравальную (сувэрэнную, народную, сапраўдную) дэмакратыю, спроба вырашыць праблему самазачысткі прыводзіць да зьбіўкі ў сьвядомасьці, што пагражае загубіць мозг. "Я не магу выйсьці, таму што мае рогі не пралезуць у дзьверы", - застаецца ўсклікнуць у адчаі гаротнаму альфа-самцу. Рогі сапраўды адрасьлі вялікія. Кажуць, на сьцяне прэзыдэнцкай бібліятэкі зусім недарэчы праступілі чыесьці блюзьнерскія нецэнзурныя расейскімі словы, маўляў: "Скралі, гады" (ў арыгінале прыводзяцца дакладныя словы, што прагучалі ў прамым эфіры "Рэха Масквы", калі старшыня савету дырэктароў "ЮКОС" Віктар Герашчанка абвінаваціў расейскіх алігархаў і расейскія ўлады ў крадзяжы маёмасьці нафтавай кампаніі.). Маўляў, кожны ранак іх старанна cаскрэбваюць, але яны зноў праступаюць за ноч. |