|
З Днём Сьвятога Валянціна! |
|
|
Thursday, 15 February 2007 |
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі віншуе Вас з Днём сьвятога Валянціна - сьвятам счаслівых, маладых і закаханых.
Дзень сьвятога Валянціна для сёньняшняй Беларусі - гэта яркі і пранізьлівы вобраз, які нагадвае нам і пра эурапейскія традыцыі беларусаў, і пра рамантызм маладосьці, і пра любоў як неверагодную сілу. У наш час хлусьні й агрэсіі, цемры й бруду, уціску й дыктатуры так важна не забывацца, што ўрэшце рэшт толькі ЛЮБОЎ перамагае й пераадольвае любое зло. Толькі моцнай любові магчыма ўзняць цяперашнюю Беларусь. Любоў да роднай краіны, мовы й звычаяў, любоў да сваёй эўрапейскай спадчыны, любоў да кожнага суайчыньніка, свайго бліжняга, і, нарэшце, любоў у найвышэйшым сэнсе, любоў Божая – вось у чым выключны сэнс і значэньне для нас даты 14 лютага. Мы верым у тое, што новая эра пачнецца для Беларусі зь Любові.
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі |