website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Атакі на сайт Беларуска-Амэраканскага Задзіночаньня БАЗА www.baza-belarus.org Адправіць на e-mail
Thursday, 10 May 2007
Немагчыма было ўжо глядзець, як нехта бескаранна глуміцца над сайтам адной з беларускіх арганізацый у Амерыцы.

Сайт БАЗА быў узламаны шмат разоў за апошні год. Тыя, хто атакаваў сайт, заўсёды пакідалі надпісы на турэцкай мове, а ў апошні раз зрабілі так, што калі наведвальнікі спрабавалі заходзіць на сайт www.baza-belarus.org, то маленькі script, які хакеры ўжывлялі ў першы артыкул, перанакіроўваў усіх наведвальнікаў на сайт згуртаваньня хакераў http://www.cyber-riot.org/HACKED

Аналіз сітуацыі і апошніх атак паказаў, што яны былі магчымы з-за таго, што для сайта БАЗА выкарыстоўвалася старая сістэма кіраваньня сайтам phpNuke. Інфармацыя пра дзіркі ў сістэме бясьпекі свабодна і даступна ў сеціве.

Выхадам з гэтага становішча была бы замена сістэмы кіраваньня сайта на больш новую, у якой сістэма бясьпекі больш надзейная. Нажаль шматлікія прапановы дапамогі ад сяброў Беларускага Маладзёвага Руха кіраўніцтвам БАЗА так і не былі прынятыя.

Баларускі Маладзёвы Рух ня мог застацца убаку ад таго, што адбывалася і зрабіў прыватнае раследваньне, у выніку якога быў заблякаваны, а пазьней і адключаны сайт хакераў, якія шмат разоў атакавалі сайт беларускай арганізацыі. Намі было высьветлена, што кампанія, якая прадастаўляла хосцінг www.cyber-riot.org, знаходзіцца ў ЗША. Сябры Беларускага Маладзёвага Руха ў Амерыцы зьвярнуліся да кіраўніцтва гэтай кампаніі (www.hopone.net) з патрабаваньнем зачыніць хакерскі сайт, што і было зроблена.

Тэхнічны адзел Беларускага Маладзёвага Руха ў Амерыцы

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!