website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Наша Праца Адправіць на e-mail
Tuesday, 15 May 2007
Вы - некамэрцыйная арганізацыя, рух ці проста сумленны чалавек і  плянуеце зрабіць беларускамоўны i не камерцыйны праэкт? Атрымаць хостынг для вашага сайта – вельмі проста! Ужо больш за год Беларускі Маладзёвы Рух Амэрыкі прадастаўляе бясплатны і надзейны хостынг для менавіта такіх праэктаў (з падтрымкай PHP, MySQL i iнш.)
Беларускі Маладзёвы Рух Амэрыкі распачынае сэрыю артыкулаў пра беларускамоўныя web-сайты, ужо распрацаваныя тэхнічным аддзелам Беларускага Маладзёвага Руху Амэрыкі ці якія дзейнічаюць пры яго дапамозе.


СУСЬВЕТНЫ ХАКЕЙ ПА-БЕЛАРУСКУ

Хаке́й — (па-ангельску: hockey, магчыма, ад (па-француску: hoquet — пастуховы кій з круком) гэта сямейства відаў спорту, у якім дзьве каманды стараюцца патрапіць цвёрдым, круглым мячом або шайбай ў браму праціўніка з дапамогай клюшак. У кожнай камандзе ёсць адзін брамнік, які абараняе браму сваёй каманды.( http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Хакей )

Так піша вядомая інтэрнэт-вікіпедыя, Але для сапраўдных фанатаў, якія не прапускаюць аніводнага матчу сваёй любімай каманды, сачаць за посьпехамі й няўдачамі нацыянальнай зборнай на чэмпіянаце сьвету, гэта ня проста «від спорту», гэта захапляючая  гульня і, перш за ўсё, лад жыцця.

Каго ў Эўропе ці  Злучаных Штатах здзівіць з'яўленьне сайта пра хакей? А жыхары Беларусі толькі зусім нядаўна атрымалі магчымасць наведаць першы сайт цалкам на беларускай мове,  прысьвечаны хакею. Гэта праект "Хакей.BY - Сусьветны хакей па-беларуску" (www.hockeyby.org ).

Сайт быў зроблены пры падтрымцы Беларускага Маладзёвага Руху Амэрыкі (www.belmov.org ). Цяпер амаль кожны, хто цікавіцца хакеем і , вядома, з'яўляецца карыстальнікам Інтэрнэту, можа знайсці навіны мацнейшых хакейных ліг сьвету, у тым ліку й Беларусі, пазнаёміцца з унікальнымі аглядамі бягучага чэмпіянату сьвету ў Маскве й Мыцішчах, сачыць за барацьбой за Кубак Стэнлі (НХЛ),
Бліжэйшым часам, як абяцае адміністрацыя сайту, « зьявяцца каляндар хакейных падзеяў у сьвеце, кожнадзённыя вынікі баталіяў на пляцоўках розных краінаў, а таксама Заля Гонару сусьветнага хакею». Працуе таксама форум і інтэрактыўнае галасаваньне,а таксама можна далучыцца і стаць сталым карыстальнікам.

Сайт даволі малады і ёсць пэўныя праблемы пры рэгістрацыі карыстальнікаў з электроннай поштай у дамене tut.by. Адказы сэрвера чамусьці блякуюцца тамтэйшым паштовым сэрвэрам. Зараз адміністрацыя  WWW.HOCKEYBY.ORG спрабуе знайсьці выйсьце з гэтай непрыемнай для карыстальнікаў сытуацыі, а пакуль што наведвальнікам рэкамэндуецца пазначаць е-майлы ў іншых паштовых сыстэмах.
Новы праект "Хакей.BY - Сусьветны хакей па-беларуску" адкрыты да супрацоўніцтва, і кожны, хто мае цікавыя прапановы ці мае жаданьне і магчымасць дапамагчы, можа зьвярнуцца проста на адрас Гэты адрас e-mail абаронены ад спам-ботаў. Каб убачыць яго, у Вас павінен быць уключаны Java-Script

Беларускі Маладзёвы Рух Амэрыкі ганарыцца першым беларускамоўным сайтам пра хакей і лічыць яго з’яўленьне істотным для беларускага адраджэньня і выхаваньня навага пакаленьня беларускай моладзі.


Вольга Прысмыцкая

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!