website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Аднаўленьне Адправіць на e-mail
Thursday, 24 May 2007
Сябры Беларускага Моладзевага Руху прымаюць актыўны ўдзел у аднаўленьню Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага, што месьціцца ў Брукліне на Атлантік авеню.

Амаль што кожную суботу актывісты руха дапамагаюць у рамонце будынка царквы. У апошнюю суботу, 19 траўня, яны залівалі бэтонам падлогу ў падвале, дзе плануе адчыніцца Беларускі Музэй. Нагадаем, што праца з бэтонам – справа цяжкая. Нягледзячы на цяжкасці сябры БМРА разам з астатнімі парахвіянамі, даўно прымаюць удзел у рамонце, на сеньняшні дзень здолелі заліць бэтонам амаль што ўсю падлогу.

Гэтай працы засталося зусім няшмат, можа яшчэ на адзін выходны.

Прыемна бачыць, як аднаўляецца і харашэе наша беларуская сьвятыня так далёка ад бацькаўшчыны.

Нагадваем, што тэхнічны адзел БМРА распрацаваў і падтрымлівае сайт Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы www.belaoc.org . Менавіта на сайце царквы можна знайсці больш падрабязную інфармацыю пра царкву, рамонт яе будынка, пазнаёміцца з апошнімі навінамі і паведамленьнямі.

 



 

belmov.org 

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!