|
Пэрсанальная выстава вядомага беларускага мастака Міколы Купавы у Нью-Йорку |
|
|
Saturday, 26 May 2007 |
|
Беларускі Музэй прадстаўляе пэрсанальную выставу вядомага беларускага мастака Міколы Купавы. Ягоная выстава прысвечаная 125-годзью знакамітых сыноў землі беларускай, класікаў літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Глядачам будзе прапанаваная падборка графічных працаў, зьвязаная з жыцьцём і творчасьцю беларускіх песьняроў. Гэта гравюры, літаграфіі з выявамі краявідаў вёсак Вязынка, Акінчыцы, Смольня, Віленскай чыгуначнай калёніі, дзе быў дом нявесты Коласа, Мікалаеўскай карчмы, дому Коласа ў Менску ды іншыя працы.
Адкрыццё выставы і сустрэча з мастаком адбудзецца 3 чэрвеня ў 12.00 у грамдзскай залі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага. Выстава будзе экспанавацца да 5 ліпеня, 2007.
Запрашаем усіх на выставу. Уваход бясплатны. 


|