|
3 чэрвеня, у грамадскай залі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага, Беларускі Музэй у Нью Ёрку адчыніў пэрсанальную выставу знакамітага беларускага мастака Міколы Купавы. Перад наведавальнікамі выставы выступіў лідэр Беларускага Народнага Фронту Зянон Пазьняк і кіраўнік Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва Вітаўт Кіпель.
Яны распавялі пра гісторыю разьвіцця беларускага мастацтва як на беларусі так і на эміграцыі, павіншавалі мастака з адкрыцьцем выставы і падарылі падарункі пасля чаго Мікола Купава азнаёміў прысутных з прадстаўленымі працамі. Ад імя беларускай эміграцыі падарарунак зрабіў спадар Мікалай Сагановіч. Афіцыйную частку адкрыцьця скончыў спадар Сяржук Сокалаў-Воюш які таксама павіншаваў мастака і праспяваў адраджэнскую песьню. Мікола Купава - мастак ярка выражанай беларускай нацыянальнай тэматыкі. У сваёй шматграннай творчасьці мастак увасабляе самыя яркія, значныя постаці беларускай гісторыі і культуры. Ягонаму пэндзлю і разцу належаць такія вобразы як Вялікі полацкі князь Усяслаў Чарадзей, княгіня Рагнеда і князь Ізяслаў, Ефрасіньня Полацкая і Кірыла Тураўскі. Асобнае месца ў творчасьці М. Купавы займае распачатая серыя Вялікія князі ВКЛ , беларускія палкаводцы, а таксама дзьве вялікія нізкі "За волю , роўнасьць, незалежнасьць!" - прысьвечаныя паўстаньню пад кіраўніцтвам Андрэя Тадэвуша Касьцюшкі - нацыянальнага героя ЗША, Польшчы і Беларусі, і графічная серыя ''Cейбіты вечнага" - прысьвечаная паўстаньню 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Але надзвычайнае месца ў творчасьці мастака займае тэма Янкі Купалы і Якуба Коласа - вялікіх Беларускіх песьняроў. Над гэтымі творамі майстар працуе, пачынаючы ад 1980 года. У выніку зьявіліся партрэты паэтаў, крыявіды іх родных мясьцінаў, Вільня , Менск, Пінск ды ілюстрацыі да іх твораў. Усе працы ў мастака аб'яднаныя беларускай нацыянальнай ідэяй. Гэта акалічнасьць абавязвае творцу актыўна шукаць і выразную беларускую форму выяўленьня. На выставе акрамя заяўленых тэмаў, прысьвечаных юбілею двух вялікіх песьняроў зямлі беларускай, дэманструюцца працы, у якіх паказаны вобразы беларускіх асьветнікаў Ефрасіньні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францішка Скарыны, гістарычных асобаў Беларусі - Літвы - Крывіі. Мастак дасканала валодае тэхнікай лінарыту і каляровай аўталітаграфіі, акварэлі і алейнага жывапісу. Выстава "Постаці зямлі Беларускай" першая ў сваім родзе культурная акцыя, прысьвечаная юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа, якая распачала сваю дзейнасьць на Амерыканскім кантынэнце. За ўвесь час Мікола Купава Браў удзел болей як у 70 нацыянальных, персанальных і міжнародных выставах. Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у Дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны Беларусі, у Дзяржаўным літаратурным музеі Максіма Багдановіча, у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, у Мінскім абласным музеі ў Маладзечна, у Музеі гісторыі і культуры Аршаншчыны, у Музеі-запаведніку “Заслаўе”. Выстава Міколы Купавы гэта ужо другая выстава якая праводзіцца Беларускім Музэям у Нью Ёрку. Ад імя адміністнрацыі музэя і царкоўнай рады якая прадастваіла памяшканьне мы запрашаем усіх наведаць выставу у грамадскай залі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага якая працягніцца да Ліпеня. 









Беларускі Музэй у Нью Ёрку http://belmuseum.org |