website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



БМРА FOREVER! Адправіць на e-mail
Sunday, 22 July 2007
Роўна год таму паўстала ідэя стварэньня альтэрнатыўнага афіцыйнаму сайту горада Маладэчна. Шмат было задумаў, падрыхтоўкі і, галоўнае, жаданьня зрабіць бачыну, на якой не будзе цэнзуры па палітычных, ідэалягічных ды іншых пытаньнях; першай сапраўднай бачыны горада Маладэчна пераважна на беларускай мове.

Думкі думкамі, але шмат узнікала за гэты год розных тэхнічных пытаньняў, у вырашэньні якіх нам дапамагаў і дагэтуль дапамагае (спадзяемся, што і надалей нашыя сувязі толькі ўзмацняцца) Беларускі моладзевы рух Амерыкі (www.belmov.org).

Шмат з таго, што было ў нашых плянах, пакуль не атрымалася ажыцьцявіць: бачына “Маладэчна за Свабоду” (www.maladechna.org) утрымліваецца намаганьнямі невялікай колькасьці аматараў, пакуль не існуе наладжанай сеткі атрыманьня і зьмяшчэньня інфармацыі, гарадзкі форум працуе з перабоямі...

Але ж, на наш погляд, самае галоўнае ўжо зроблена: бачына існуе, працуе і абнаўляецца. Можа быць не так часта, як таго б хацелася. Але ж не ўсё адразу!

За перыяд існаваньня “Маладэчна за Свабоду” неаднаразова перажывала хакерскія атакі. Некалькі разоў бачына трапляла ў рукі нядобразычліўцаў. Але ж кожны раз нас выратоўвалі беларускія хлопцы з Амерыкі, і бачына зноўку працавала, нібыта нічога  і не здаралася.

Не толькі maladechna.org, але і шмат якія іншыя, у тым ліку многія рэгіянальныя, бачыны існуюць, дзякуючы падтрымцы БМРА. Сёньняшняя беларуская ўлада нічога не можа зрабіць з пашырэньнем выкарыстаньня інтэрнэту ў Беларусі. Таму з кожным днём сусьветнае павуціньне набывае ўсё большую значнасьць у інфармацыйнай сфэры нашае краіны. А гэта значыць, што belmov.org робіць справу не толькі сёньняшняга, але і заўтрашняга дню. Справу вельмі карысную і перспектыўную.

Хочацца выказаць словы шчырай падзякі сапраўдным беларусам, якія, нягледзячы на жыцьцё на вялікай адлегласьці ад Радзімы, насамрэч не адарваліся ад родных ніў. Яны робяць усё магчымае, каб дапамагчы дэмакратычным сілам краіны ў барацьбе з дыктатарскім рэжымам, такім чынам дапамагаючы беларускаму народу ажыцьцяўляць сваё законнае права на атрыманьне інфармацыі.

 

www.maladechna.org

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!